У Мінску інспектары ДАІ разбіраюць ДТЗ з удзелам тралейбуса і маршруткі

14 марта 2018

Аварыя адбылася на вуліцы Свярдлова раніцай недалёка ад чыгуначнага вакзала. Вадзіцелі не падзялілі дарогу. З-за спадарожнага сутыкнення ў маршрутнага таксі моцна разбіта пярэдняя частка. У салонах абедзвюх машын знаходзіліся пасажыры. Інспектары гавораць, што вадзіцель мікрааўтобуса не вытрымаў дыстанцыю. На месца прыбылі тры экіпажы хуткай дапамогі, але пасажырам дапамога не спатрэбілася.