У Мінску ідуць слуханні справы злачыннай арганізацыі, якая займалася наркагандлем

10 июня 2019
На лаве падсудных 17 чалавек ад 30 да 57 гадоў, сярод іх - дзяўчына. Паводле матэрыялаў следства, яны тры гады перавозілі ў нашу краіну з Расіі і Украіны насенне мака і макавую саломку для продажу наркотыку. Устаноўленыя дзясяткі эпізодаў, канфіскавана 14 тон зелля. Падазроным інкрымінуюць стварэнне злачыннай арганізацыі, наркагандаль і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.