У Мінску дзяўчына хацела выратаваць ката, але пацярпела сама

3 апреля 2019

23-гадовая мінчанка вырашыла саскочыць з акна трэцяга паверха на казырок пад'езда, каб забраць жывёліну, але атрымала чэрапна-мазгавую траўму і ўдарыла  паясніцу. Супрацоўнікі МНС замацавалі дзяўчыну ў насілках, па лесвіцы спусцілі з казырка пад'езда і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.