У Мінску БМВ сутыкнуўся з тралейбусам і легкавым аўто

16 августа 2017

Сёння ў Мінску вадзіцель БМВ хацеў абагнаць грамадскі транспарт на святлафоры. У выніку сутыкнуўся з тралейбусам і легкавым аўто. Ад моцнага ўдару “опель” адкінула на тратуар. Яго вадзіцель - жанчына - шпіталізавана. Аварыя здарылася на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Камуністычнай. Рух транспарту быў часова абмежаваны. Акалічнасці здарэння зараз высвятляюць спецыялісты.