У Мінску бензавоз сутыкнуўся з аўтамабілем, а ў Любанскім раёне падчас аварыі загінуў чалавек

22 марта 2018

Сёння на сталічным праспекце Дзяржынскага бензавоз сутыкнуўся з аўтамабілем “шкода”. Вадзіцель спецаўто не ўлічыў габарыты і выехаў у суседні рад. У гэты момант там рухалася легкавушка. У выніку рэзкага тармажэння з бочкі бензавоза на праезную частку вылілася 50 літраў паліва. На месца здарэння аператыўна былі выкліканы экіпажы МНС. У аварыі ніхто не пацярпеў. У адносінах да вадзіцеля бензавоза складзены пратакол.

А падчас аварыі ў Любанскім раёне загінуў малады чалавек. Аўтамабіль рухаўся ў напрамку горада, калі на дарогу нечакана выбег сабака. Вадзіцель легкавушкі не справіўся з кіраваннем і ўчыніў наезд на жывёліну. Пасля гэтага машыну адкінула ў кювет, і яна ўрэзалася ў дрэва. Вадзіцель ад атрыманых траўм памёр у бальніцы. Пасажыр шпіталізаваны. Зараз яго жыццю нічога не пагражае.