У Мар'інай Горцы затрыманы хакер

17 августа 2015

У Мар'інай  Горцы супрацоўнікі аддзела К затрымалі 21-гадовага хакера. Ён стварыў праграму для ўзлому сайтаў і ўкаранення ў іх шкоднага кода. Таксама яна магла блакіраваць  работу браўзара або дазваляла атрымліваць рэкламныя паведамленні. Першапачаткова праграміст самастойна тэсціраваў распрацоўку, узламаўшы не адзін дзясятак сайтаў, а пасля выклаў сваё стварэнне ў Інтэрнэт для продажу.

Спецыялістам яшчэ трэба будзе высветліць, ці здолеў хлопец прадаць праграму, і колькі разоў. Узбуджана крымінальная справа. Хакеру пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.