У Мар'інай Горцы вадзіцель збіў жанчыну з трохгадовым дзіцём

10 августа 2018

Яны рухаліся па тратуары. Паводле звестак ДАІ, мужчына рэзка адчуў сябе дрэнна і не справіўся з кіраваннем на павароце. Пад колы трапіла 34-гадовая жанчына і дзіця. Вадзіцель быў у цвярозым стане, тэхнічны агляд аўтамабіля не пройдзены. Жанчына з пераломам ключыцы дастаўлена ў бальніцу Мар'інай Горкі, а дзіця абследуюць у Мінску.