У Лунінцы застрэленыя дзве жанчыны

24 января 2015

Жахлівая навіна з Лунінца. Там на вачах у 14-гадовай дзяўчыны былі застрэленыя дзве жанчыны. Выстралы ў адной з кватэр у цэнтры горада раздаліся сёння прыкладна а сёмай гадзіне раніцы. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі па выкліку суседзяў, выявілі два трупы жанчын 56 і 37 гадоў. Гэта былі маці і яе дачка. У кватэры таксама знаходзілася 14-гадовая дзяўчына - пляменніца адной з загінуўшых. Напярэдадні яна прыйшла ў госці разам са сваёй бабуляй, якая пасля і стала адной з ахвяр злачынства. Пасля забойства жонкі і цешчы мужчына выбег з кватэры і накіраваўся да дома знаёмага, выкінуўшы па дарозе стрэльбу. Там яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Следчы камітэт ужо ўзбудзіў крымінальную справу. Сышчыкі разам з супрацоўнікамі міліцыі працуюць на месцы здарэння, на экспертызу перададзена паляўнічая дубальтовая стрэльба. Вядома, што муж і жонка гадавалі дваіх дзяцей: 18-