У Лунінецкім раёне аварыя на чыгуначным пераездзе

25 июля 2016

Напярэдадні вечарам у МАЗа, што перавозіў у прычэпе 20 тон збожжа, паламаліся тармазы. Лакаматыў ехаў без вагонаў і ўрэзаўся як раз у месца счэпу. Ад удару машыну з вадзіцелем у кабіне выкінула ў адзін бок, а прычэп застаўся ў другім, перагарадзіўшы сустрэчную каляіну. У ДАІ падкрэслілі, што прычэп выкарыстоўваўся без праходжання тэхагляду. Аварыя паўплывала на графік руху цягнікоў. Два мясцовыя саставы былі затрыманыя на паўгадзіны.