У Лагойскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся фура і мікрааўтобус

19 октября 2018

Сёння каля 6 раніцы ў Лагойскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся фура і мікрааўтобус. Дапамога спатрэбілася кіроўцу "Мерседэс-Спрынтар" - мужчыну з салона дэблакіравалі ратавальнікі з дапамогай спецінструмента. Пацярпелага перадалі медыкам. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яго адвезлі ў бальніцу. Прычыны аварыі высвятляюцца.