Гэтымі хвілінамі два буйныя пажары агульнай плошчай больш як 300 гектараў тушаць у Лельчыцкім і Чачэрскам раёнах Гомельскай вобласці. З агнём змагаецца некалькі соцень чалавек з дапамогай спецтэхнікі лясгасаў і авіяцыі МНС. Адзначым, з пачатку года ў Беларусі адбылося ўжо 270 лясных пажараў. У 22 раёнах Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў. Сярод іх 16 - у Гомельскай вобласці, 4 у Брэсцкай, 1 - у Гродзенскай, а таксама 1 раён - у Мінскай вобласці.
У лясах Гомельскай вобласці тушаць два буйныя пажары
8 апреля 2020













