У Лепелі затрыманы маці загінуўшага дзіцяці і яе сужыцель

28 Мая 2019

Новыя падрабязнасці трагедыі ў Лепелі. Затрыманы  маці загінуўшага дзіцяці і яе сужыцель,  узбуджана крымінальная справа.  Як паведамлялася раней, напярэдадні раніцай  у міліцыю  звярнулася 23-гадовая жанчына. Яна распавяла, што яе сын, якому два гады  восем месяцаў,  прапаў у парку падчас прагулкі. 

Дзяўчына таксама выказала здагадку, што дзіця маглі выкрасці, і нават паведаміла прыметы мужчыны, які мог гэта зрабіць. На пошукі хлопчыка былі кінутыя ўсе сілы праваахоўнікаў, але падчас вышуку было ўстаноўлена, што звесткі маці - лжывыя.  

Следчыя прыйшлі да высновы, што смерць носіць  крымінальны характар. Дакладны адказ дасць судова-медыцынская экспертыза. 


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя