Як паведамляюць расійскія інтэрнэт-рэсурсы, інцыдэнт адбыўся пад Пецярбургам ва Усевалажскім раёне. Папярэдняя прычына гібелі - неасцярожнасць машыніста, нібыта рабочы выбраўся з кабіны, каб працерці шкло са знешняга боку, і ўпаў ў шахту крана. Вышыня падзення склала амаль паўсотні метраў. Мужчына загінуў на месцы. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца, канстатавала смерць. Вядома, што кранаўшчык з Баранавіч, праз некалькі дзён яму павінна было споўніцца 53 гады.
У Ленінградскай вобласці загінуў беларус
11 апреля 2017













