У Крупскім раёне ў аварыі загінула трыццацітрохгадовая жанчына. Яна пераходзіла дарогу ў цёмны час сутак і не была пазначана флікерамі. Вадзіцель "Пежо", які рухаўся ў напрамку Мінска, не заўважыў пешахода. У выніку наезду жанчына атрымала траўмы, не сумяшчальныя з жыццём.
У сталіцы восем чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення тралейбуса і грузавіка. ДТЗ адбылося на вуліцы Акадэмічнай. Самазвал рухаўся заднім ходам і не заўважыў грамадскі транспарт. Ад удару ў тралейбусе пабіліся шыбы. Пасажыры атрымалі парэзы. Ім на месцы аказалі медыцынскую дапамогу.













