У Капыльскім раёне падчас аварыі загінулі тры чалавекі

21 июня 2017

Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, вылецеў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва. Ад моцнага ўдару ён і двое пасажыраў атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Вядома, што пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а вадзіцеля раней пазбавілі вадзіцельскага пасведчання за кіраванне ў нецвярозым стане.