Дарожна-транспартнае здарэнне ў Капыльскім раёне. Ля вёскі Ржаўка сутыкнуліся «рэно» і трактар. Вадзіцелі не пацярпелі. Пасажырка легкавога аўто - 52-гадовая жанчына - самастойна пакінуць транспарт не змагла, ёй спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС. Пацярпелая з траўмамі шпіталізаваная.
У Капыльскім раёне сутыкнуліся "рэно" і трактар
11 мая 2016













