У палонцы на возеры відавочцы заўважылі некалькі чалавек. Прахожыя змаглі дапамагчы толькі аднаму мужчыну, яшчэ двух паспелі выратаваць супрацоўнікі МНС. Пацярпелыя з дыягназам “пераахаладжэнне” дастаўлены ў Капыльскую раённую бальніцу.
У гэтыя дні лёд на вадаёмах дасягнуў крытычнай таўшчыні - 10 сантыметраў. Выходзіць на такое покрыва небяспечна для жыцця.













