У Клімавіцкім раёне патанулі трое дзяцей

27 мая 2019

Трагедыя ў Клімавіцкім раёне. На мясцовых вадаёмах напярэдадні патанулі трое дзяцей. Шасці і адзінаццаці гадоў - на вадасховішчы, і трынаццацігадовая дзяўчынка - на мелавым возеры. Усе на працягу адной гадзіны. Целы ўжо выяўленыя. Дзеці знаходзіліся без нагляду бацькоў у неарганізаваных для купання месцах. 

Мікалай Майсееў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД:  "Дзеці былі прадстаўленыя самі сабе. Двое братоў апынуліся на беразе вадасховішча каля плаціны. А пліты слізкія. Таму, падыдучы да вады, яны плаваць не ўмелі, абодва паслізнуліся і апынуліся ў вадзе".

На ўзмоцнены рэжым працы ў Магілёўскай вобласці пераведзеныя 9 выратавальных станцый, а таксама 20 пастоў.