У КДБ заявілі аб серыі гучных затрыманняў

20 декабря 2016

Выкрытыя і спыненыя маштабныя карупцыйныя схемы. Паводле дадзеных камітэта, яны былі арганізаваныя работнікамі  "БелАВМ"  на чале з гендырэктарам  Дзмітрыем Роніным. Замяшаныя ў справе і прадстаўнікі дзяржорганаў. Сёння заявілі, што хабар ад Дзмітрыя Роніна ў памеры 20 тысяч долараў атрымала кіраўнік Фонда сацабароны Мінпрацы  Людміла Бачыла.  Грошы пакрывалі аказанае ёй садзейнічанне ў прызнанні  "БелАВМ" пераможцам аўкцыёну па закупе абсталявання для патрэб фонду.

У адносінах да Людмілы Бачылы ўзбуджана крымінальная справа за атрыманне хабару. У КДБ паказалі фота, дзе кіраўніца піша яўку з пакаяннем.  Дзмітрый Ронін таксама стаў фігурантам крымінальнага працэсу, артыкул  "Дача хабару".

Яшчэ былі затрыманыя два супрацоўнікі IT-кампаніі, адзін з якіх - намеснік гендырэктара, акрамя таго, начальнік упраўлення інфарматызацыі  Фонду сацабароны, які адказваў за падрыхтоўку конкурсных дакументаў на закуп тэхнікі. Усе гэтыя людзі, паводле звестак КДБ, былі ў злачыннай змове і распрацавалі "патрэбнае" тэхзаданне для перамогі ў тэндары.  Сума хабару тут вар'іравалася ў межах 4 тысяч долараў.

Дзмітрый Пабяржын, афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі: "У гэты ж дзень за карупцыйныя сувязі з СЗАТ "БелАВМ" затрыманыя старшыня праўлення ААТ "Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Адзіная разлікова-інфармацыйная прастора" Алег Верамейчык (раней начальнік галоўнага ўпраўлення АРІП НБ Рэспублікі Беларусь). У ліпені 2016 года затрыманы атрымаў ад Роніна 9 тысяч долараў ЗША, а ў лістападзе т. г. 6400 еўра за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні ў інтарэсах "БелАВМ" дамоўнага тэндару на пастаўку абсталявання на суму парадку 28 мільярдаў недэмінаваных рублёў".

У той жа дзень за карупцыйныя сувязі з "БелАВМ" супрацоўнікі КДБ затрымалі начальніка галоўнага ўпраўлення валютна-фінансавага маніторынгу Нацбанка Анатоля Мароза і яго намесніка Кацярыну Паўлоўскую. Вядома аб трох выпадках атрымання хабараў  ад топ-менеджара IT-кампаніі. Сума - не менш як 13 тысяч долараў. За гэта прадстаўнік банка павінен быў выбраць вядомую ўжо структуру "БелАВМ" у якасці пастаўшчыка абсталявання. Узбуджаныя крымінальныя справы.