У Камянецкім раёне высвятляюць прычыны сур'ёзнага ДТЗ

13 мая 2018

Там сёння раніцай мікрааўтобус сутыкнуўся з пагрузчыкам. Загінула дзіця 2005 года нараджэння, грамадзянін Украіны, ён знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні "Рэно". Як паведамілі ў Міністэрстве здароўя, у мікрааўтобусе ехалі дзеці з украінскай дзіцячай каманды па футболе. Шасцёра дастаўленыя ў Камянецкую раённую бальніцу. Адзін з іх - у цяжкім стане - падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. У Камянец ужо прыбылі медыкі з Брэста. Туды ж накіроўваюцца дзіцячы траўматолаг, нейрахірург і рэаніматолаг з Мінска.