У Калужскай вобласцімікрааўтобус з беларусамі з'ехаў у кювет, ёсць загінуўшыя

6 ноября 2018

Пасольства Беларусі правярае інфармацыю пра нашых грамадзян, пацярпелых у ДТЗ у Калужскай вобласці. Сёння раніцай мікрааўтобус з беларусамі з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Загінулі тры чалавекі і шасцёра пацярпелі - яны ў цяжкім стане ў бальніцы. Усе ахвяры - выхадцы Гомеля і Крычава, яны накіроўваліся на заробкі ва Украіну. Зараз на месцы аварыі працуе аператыўна-следчая група і ратавальнікі. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель заснуў за рулём.