У Калінкавіцкім раёне сутыкнуліся малакавоз і мікрааўтобус: загінулі пяць чалавек

14 ноября 2018

Жудаснае ДТЗ у Калінкавіцкім раёне. Тут дзве гадзіны таму сутыкнуліся малакавоз і мікрааўтобус: загінулі пяць чалавек. На месцы зараз працуюць экстранныя службы. Як відаць, прычынай аварыі паслужылі пагодныя ўмовы. Падрабязнасці ў 15 гадзін.