У Іўеўскім раёне выпадковы мінак выратаваў на пажары трох чалавек

19 декабря 2017

Учора ўвечар 45-гадовы Андрэй Лісоўскі вяртаўся з працы на машыне і заўважыў у доме языкі полымя. Калі падбег бліжэй, пачуў крыкі аб дапамозе. Нягледзячы на моцнае задымленне, да прыезду ратавальнікаў ён вынес з ахопленага агнём будынка мужчыну, дзядулю і госця гаспадара дома. Сам жа 29-гадовы ўладальнік жылля загінуў - яго цела знайшлі супрацоўнікі МНС. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у доме. Спецыялісты мяркуюць, што прычына трагедыі - неасцярожнае курэнне.