У Івацэвіцкім раёне два падлеткі на матацыкле трапілі ў ДТЗ

24 марта 2020
У вёсцы Стайкі Івацэвіцкага раёна матацыкл "Мінск", які ехаў у спадарожным кірунку, урэзаўся ў Volkswagen, 44-гадовы вадзіцель якога здзяйсняў паварот налева. У выніку  байкер 15 гадоў і яго 16-гадовы пасажыр з траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.