У выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Мінскім раёне загінула жанчына

11 января 2017

Маразы адступаюць, але на змену мінусу прыходзяць снегапады і парывісты вецер. Моцныя ападкі і галалёд  ускладняюць рух транспарту. Таму не абыходзіцца без аварый.

Так, у выніку дарожна-транспартнага здарэння  ў Мінскім раёне загінула жанчына. Ля вёскі Азярцо вадзіцеля "Сітраена" занесла на сустрэчную паласу, і  ён  сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Для жанчыны - жонкі вадзіцеля - атрыманыя траўмы апынуліся несумяшчальнымі з жыццём. Сам вадзіцель зараз шпіталяваны. Паводле папярэдніх звестак, прычынай ДТЗ стала перавышэнне хуткасці.

Каб прадухіліць такія здарэнні, на некаторых участках трас зніжана дазволеная хуткасць. На М1 - да 90 кіламетраў за гадзіну, на трасе Мінск - Гродна - месцамі да 70. Такія ж часовыя абмежаванні і на некаторых участках трасы  Мінск – Маладзечна - Нарач.  Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на дарогах.