У Грузіі прапалі тры турысткі з Беларусі

15 Жніўня 2019

Жанчыны аддзяліліся ад асноўнай групы турыстаў і зніклі на гары Тэтнульдзі ў Сванетыі. Адной з прапаўшых турыстак крыху больш  за 35 гадоў, яшчэ дзвюм  каля 60. У службе па ўпраўленні надзвычайнымі сітуацыямі Грузіі не выключаюць, што да пошукаў можа быць падлучаны памежны верталёт.