У гучным карупцыйным скандале сёння пастаўленая кропка

24 июня 2015

Былога намесника дырэктара сталічнага Гармалзавода № 2 прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі. Даказана, што на працягу 5 гадоў жанчына брала хабары ад сельгаспрадпрыемстваў, каб менавіта іх прадукцыя пастаўлялася на завод. Кожны месяц пастаўшчыкі плацілі топ-менеджару каля 300 долараў, і толькі пасля гэтага за малочную сыравіну паступаў аванс. Агульная сума хабараў ацэньваецца больш чым у 22 тысячы долараў.

Паўстала перад судом і галоўны бухгалтар прадпрыемства. Напярэдадні яе прысудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі.