У Гродне памерла пацярпелая ад выбуху на Скідальскім цукровым камбінаце

14 марта 2017

Гэта чацвёртая ахвяра надзвычайнага здарэння на прадпрыемстве. Нагадаем, трагедыя адбылася 25 лютага. Моцныя апёкі ад выбуху пылапаветранай сумесі атрымалі пяць працаўніц камбіната. Узбуджана крымінальная справа. У расследаванні здарэння беларусам дапамогуць польскія спецыялісты.