У Гродне нецвярозы малады чалавек выкраў грузавы аўтамабіль

10 декабря 2015

У Гродне нецвярозы малады чалавек выкраў грузавы аўтамабіль, пракаціўся на ім па гарадскіх вуліцах, разбіваючы машыны і бетонавыя агароджы. Праўда, затрымаць парушальніка аказалася няцяжка - хлопец сам загнаў сябе ў пастку. Уцякаючы ад пагоні, ён скокнуў на дах гаража і праваліўся ўнутр, дзе і чакаў супрацоўнікаў міліцыі.

Зараз злодзей знаходзіцца ў ізалятары. Заўтра следчыя прадоўжаць высвятленне ўсіх акалічнасцяў. Пакуль толькі вядома, што затрыманы 1995 года нараджэння і прыехаў у Гродна з Карэліцкага раёна ў госці да сястры. Гэта ўжо не першы выпадак, калі яго затрымліваюць па такой жа прычыне.