У Гродне з акна шматпавярховага дома выпаў 4-гадовы хлопчык

25 мая 2018

З цяжкімі траўмамі дзіця даставілі ў рэанімацыю дзіцячай абласной бальніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык разам з маці прыйшлі ў госці да знаёмых. Дарослыя падчас трагедыі знаходзіліся ў суседнім пакоі і выпівалі. Дзіця змог самастойна адкрыць акно кватэры на трэцім паверсе і выпасці на бетон.

Праводзіцца праверка. Следчыя высвятляюць усе прычыны і акалічнасці таго, што адбылося. Ужо вядома, што ў маці ў момант трагедыі ўтрыманне алкаголю ў крыві было больш за 2 праміле.