У Гродзенскім раёне загінуў парапланерыст

6 апреля 2020
СК узбудзіў крымінальную справу. Вядома, што надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні вечарам, лятальны апарат упаў у  возера. Ратавальнікі першымі апынуліся на месцы здарэння, яны дасталі цела пілота з вады. Паводле папярэдніх звестак, падчас палёту на мотапараплане 48-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем. Прызначаны шэраг даследаванняў, у тым ліку і экспертыза тэхнічнага стану рухавіка параплана, вывучаецца дакументацыя арганізацыі і правядзення палётаў. Следчыя ўжо паспелі апытаць сведак здарэння. Якія-небудзь падрабязнасці СК пакуль не паведамляе.