У Горках абрынуўся дах у прыватным доме

30 января 2019

У той момант тут знаходзілася гаспадыня з сям'ёй - сынам, яго сужыцелькай і ўнучкай. Яны пачулі трэск і выйшлі з дома. Шыферны дах цалкам абрынуўся. Цудам ніхто не пацярпеў. Магчыма, дах не вытрымаў пласта снегу.