У гарах Новай Зеландыі загінуў беларус

26 ноября 2016

Двух мёртвых мужчын знайшлі ў запаведніку на горным хрыбце яшчэ 21 лістапада. Паведамляецца, што яны адправіліся ў горы раніцай 19 і зніклі. Сваякі абвясцілі іх у вышук. Неўзабаве ратавальнікі выявілі целы за кіламетр ад лагера. Паводле папярэдняй версіі, мужчыны загінулі ад пераахаладжэння. Інфармацыю пацвярджае беларускае Міністэрства замежных спраў. На сувязі з роднымі загінуўшага знаходзіцца пасольства Беларусі ў Аўстраліі, якое акрэдытавана і для працы ў Новай Зеландыі.