У Гомельскай вобласці працягваецца ліквідацыя наступстваў навальнічнага фронту

14 августа 2019

У Гомельскай вобласці працягваецца ліквідацыя наступстваў навальнічнага фронту. Непагадзь накрыла рэгіён напярэдадні. Абясточана 39 населеных пунктаў. Павалены дрэвы і сарваны дахі дамоў. Над аднаўленнем электразабеспячэння работы вяліся ўсю ноч. На фермы былі накіраваны генератары. На працягу дня з жыхарамі самых пацярпелых населеных пунктаў  сустракаюцца прадстаўнікі ўлады: высвятляюць аб'ёмы дапамогі, фарміруюць пералік аднаўленчых работ. Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў рэгіёне і на гэтыя суткі.

Ігар Бейзераў, намеснік старшыні Гомельскага райвыканкама: "Першым чынам былі расчышчаны дарогі ад паваленых дрэў для таго, каб бесперашкодна маглі праехаць усе аператыўныя экстранныя службы. Пачалося аднаўленне па электразабеспячэнні. У дадзены момант гэта адзін з крайніх населеных пунктаў, дзе будзе адноўлена электразабеспячэнне. Усе ўстановы аховы здароўя раёна на раніцу маюць электрычнасць. Доступ аўтакрам для падвозу прадуктаў забяспечаны".

Зараз ідзе падлік нанесенага надвор'ем урону. Інспектуюць і пасевы, каб удакладніць, якія плошчы пацярпелі з-за стыхіі. І як стала вядома, да гэтай гадзіны электразабеспячэнне ў Гомельскай вобласці адноўлена.