У Гомелі затрыманы наркакур’еры. Сярод іх падлеткі 16-ці і 17-ці гадоў

12 апреля 2019
Гэта шэсць  чалавек - пяцёра з якіх падлеткі 16-ці і 17-ці гадоў. Паводле  інфармацыі міліцыі,  навучэнцы прафліцэяў  і каледжаў. Кампанія рэалізоўвала псіхатропы -  працавалі на інтэрнэт-магазін. Пасля вобыску  каля дома аднаго з затрыманых  знайшлі некалькі дзясяткаў скруткаў з асабліва небяспечным псіхатропам. У МУС адзначылі,   падлеткі свядома ўвайшлі ў ролю наркадылераў. 

Раней  непаўналетнія ўжо спрабавалі стаць  так званымі мінёрамі наркамаркета,   аднак аператыўнікі спынілі яго дзейнасць, калі юнакі толькі дамаўляліся аб "працаўладкаванні".  Хлопцаў гэта не спыніла. Яны проста знайшлі іншы інтэрнэт-магазін аналагічнай спецыялізацыі.  Акрамя таго, некалькіх падлеткаў ужо траплялі ў поле зроку міліцыі.