У Гомелі вадзіцель збіў пешаходаў

13 Кастрычніка 2019
Страшная аварыя ў Гомелі. Напярэдадні вечарам  вадзіцель BMW  рухаўся  на  вялікай хуткасці па цэнтральнай вуліцы горада і не справіўся з кіраваннем. Машына вылецела на тратуар, дзе збіла трох пешаходаў, затым урэзалася ў слуп. У выніку вадзіцель і жанчына 1976  года нараджэння загінулі, яшчэ дзве жанчыны з цяжкімі траўмамі  шпіталізаваныя. Следчыя  высвятляюць  усю  карціну  здарэння. Узбуджана крымінальная справа.