У Гомелі будаўнічы кран упаў прама на рэйкі

19 мая 2016

У Гомелі працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі. Нагадаем, пасля апоўдня будаўнічы кран упаў на чыгуначныя пуці ў раёне мясцовай ЦЭЦ. Здарэнне адбылося пры разборцы аднаго з будынкаў. Пасажырскі цягнік Мінск - Запарожжа, які пад'язджаў да Гомеля, спыніўся ад месца здарэння за 200 метраў. Машыніст быў загадзя папярэджаны, што шлях перакрыты. У сувязі з НЗ быў зменены графік працы цягнікоў.

Пацярпелых у аварыі няма. Акалічнасці падзення будаўнічага крана высвятляюцца. Дарэчы, яго грузападымальнасць складае 150 тон.