У Гомелі працягваецца расследаванне нападзення на 4-гадовую дзяўчынку і яе бабулю

17 марта 2016

26-гадовы мясцовы жыхар уварваўся голым у адну з кватэр абласнога цэнтра і спачатку ўдарыў нажом дзяўчынку, а затым і бабулю, якая кінулася на дапамогу. Жанчыне мужчына нанёс больш за 20 раненняў. На крыкі прыбеглі суседзі. Менавіта яны абяззброілі і затрымалі злачынца да прыезду міліцыі, а таксама аказалі першую дапамогу пацярпелым. Зараз бабуля і ўнучка - у абласной бальніцы. Узбуджана крымінальная справа.

Сяргей Мурашка, загадчык аддзялення Гомельскай абласной клінічнай бальніцы: "Пры паступленні стан быў цяжкі, было зроблена аператыўнае ўмяшанне, пасля якога дзіця знаходзіцца ў нас у аддзяленні рэанімацыі. Стан яго на гэты момант стабільны з дынамікай станоўчай".

Марыя Крываногава, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці:

"Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Следчыя дапытваюць сведак, у тым ліку кола зносін падазронага. Праведзены медыцынскі агляд на прадмет наяўнасці алкаголю ў крыві. Па яго выніках можна сцвярджаць, што падазроны ў момант учынення злачынства быў цвярозы".

У найбліжэйшы час эксперты правядуць даследаванне на наяўнасць наркотыкаў у крыві мужчыны, які напаў, і псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Акрамя таго, следчым трэба будзе высветліць матывы злачынства.