У Гомелі АМАП узяў штурмам кватэру наркагандляра

3 апреля 2019

Падазроны   адмовіўся адчыняць дзверы. На прадаўца псіхатропаў    байцоў вывеў пакупнік, які быў затрыманы раней. Тады ў яго знайшлі  невялікую дозу псіхатропу. А вось ужо пасля чарговай здзелкі  было прынята рашэнне аб затрыманні. Хлопец  быў дома з дзяўчынай. Яе роля ў гэтай гісторыі  пакуль не вядомая.

Вага канфіскаванага  наркотыку, што знайшлі ў кватэры,   чвэрць грама. Зараз у дачыненні хлопца  ўзбуджана крымінальная справа. Якое месца ў схеме гандлю займаў затрыманы,   пакуль не паведамляецца.