У Гомелі 6-гадовы хлопчык праваліўся ў яму з гарачай вадой

24 июля 2017

Дзіця атрымала апёкі 15 % цела. Хлопчык бегаў па зялёнай зоне і паспрабаваў пераскочыць яму. Устаноўлена, што размыў грунту ўтварыўся пасля прарыву трубы гарачага водазабеспячэння. Следчы камітэт праводзіць праверку гэтага выпадка.