У Фаніпалі сёння раніцай загарэўся склад завода вымяральных прыбораў

7 июня 2016

У Дзяржынскім раёне сёння раніцай загарэўся склад завода вымяральных прыбораў ў Фаніпалі. Яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС эвакуіравалі 50 чалавек.

Прадпрыемства абсталявана аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй, якая своечасова апавясціла пра ўзгаранне. Пацярпелых няма. У выніку агонь пашкодзіў прадукцыю, архіў бухгалтэрыі і памяшканне склада. Прычыну пажару высвятляюць.