У Дзяржынскім раёне самастойнае тушэнне пажару скончылася шпіталізацыяй

27 декабря 2017

Ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні ў вясковым доме, і пакуль яны ехалі на месца, гаспадыня з мужам жыллё пакінулі самастойна, але жанчына паспрабавала сама патушыць агонь. З апёкамі і цяжкімі траўмамі яе даставілі ў Дзяржынскую раённую бальніцу. Прычыны пажару высвятляюцца.