5 гаспадарчых пабудоў, 2 жылыя і 4 нежылыя дамы ўдалося засцерагчы ад агню ў вёсцы ў Шчучынскім раёне

8 апреля 2020
Цэлая вёска згарэла ў Шчучынскім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, агонь успыхнуў з-за спальвання сухой травы. Мясцовы жыхар наводзіў парадак на сваім участку. За лічаныя хвіліны полымя перакінулася на  гаспадарчыя пабудовы і пайшло  па вёсцы. На пажар прыехалі адразу 9 разлікаў МНС. Агонь паспеў знішчыць 22 дамы (у двух пастаянна жылі людзі) і яшчэ больш чым два дзясяткі гаспадарчых пабудоў. У вёсцы пражывала ўсяго 7 чалавек, ніхто не пацярпеў.

Па факце пажару Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Акалічнасці і ўрон высвятляюцца.