У ДТЗ пад Псковам трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі

10 января 2017

У Пскоўскай вобласці дарожная паліцыя працягвае высвятляць прычыны аварыі аўтобуса з беларускімі турыстамі.  Паводле звестак  МУС Расіі, 10  чалавек звярнуліся па меддапамогу, сярод іх дзевяць  дзяцей і адзін дарослы. Дапамога пацярпелым была аказаная на месцы. На шчасце, сур'ёзна ніхто не пацярпеў.

Нагадаем, напярэдадні ўвечар турыстычны аўтобус сутыкнущся  з аўтацягніком. Паводле  папярэдніх звестак, у салоне знаходзіліся 55 чалавек, з іх 41 дзіця. Людзей, якія трапілі ў аварыю, забраў іншы аўтобус.