У дарожна-транспартным здарэнні на вуліцы Клары Цэткін траўмы атрымалі два чалавекі

22 января 2020
Пажылы вадзіцель таксі Lada Vesta ехаў у напрамку Кальварыйскай, не знізіў хуткасць і ўрэзаўся ў бетонны блок. Ад удару аўтамабіль перакуліўся. У выніку  вадзіцеля і пасажыра таксі шпіталізавалі.