У Добрушы ДАІ са стралянінай спыніла п'янага вадзіцеля

1 ноября 2019

Пагоня са стралянінай у Добрушы. Патруль ДАІ спыніў вадзіцеля, які за рулём "форда" віляў па вуліцах горада. Падчас праверкі дакументаў мужчына адмовіўся выходзіць з машыны, а пасля паспрабаваў уцячы. Вадзіцель здзяйсняў небяспечныя манеўры і ствараў аварыйныя сітуацыі, пасля блакіравання аўто ледзь не збіў інспектара. Было прынята рашэнне прымяніць табельную зброю. Неўзабаве шафёр быў затрыманы. Праверка паказала больш як 1,5 праміле алкаголю.