У Дняпры патануў пенсіянер

5 декабря 2016

Першыя зімовыя рыбалкі не абышліся без здарэнняў. У Дняпры патануў пенсіянер. Цела мужчыны знайшлі яго таварышы. Патанулага з ракі дасталі ратавальнікі АСВОДа. 62-гадовы жыхар Гомеля адправіўся на зімовую рыбалку ў кампаніі сяброў. У нейкі момант мужчына прапаў з поля зроку. Міліцыя праводзіць праверку.