У вёсцы Зялёнкі Любаньскага раёна згарэў дом

25 февраля 2016

Пайшоў у госці і загінуў на пажары. У вёсцы Зялёнкі Любаньскага раёна дом гарэў адкрытым полымем. 52-гадовы гаспадар выбраўся самастойна і не пацярпеў. А вось яго сусед стаў ахвярай агню. У выніку дом выгарэў знутры, знішчаны дах. Адна з версій узгарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. З пачатку года ў Мінскай вобласці здарыліся 203 пажары, на якіх загінулі 20 чалавек.