У вёсцы Азярцо матацыкл сутыкнуўся з аўтапоездам

25 мая 2017

Байкер ехаў у бок сталічнай кальцавой, а бензавоз рухаўся побач, пачаў паварочваць налева і зачапіў матацыкл. Вадзіцель быў у моташлеме і зараз шпіталізаваны. Дзяржаўтаінспектары адзначаюць, што колькасць ДТЗ з удзелам матацыклістаў павялічылася. З надыходам цёплага сезона ўсім удзельнікам дарожнага руху варта больш уважліва сачыць за сітуацыяй па люстэрках, а таксама пазначаць свае манеўры сігналамі павароту.