У справе аб 14 кілаграмах макавай саломкі вынесены прыгавор

20 января 2020
Мінскі гарадскі суд паставіў кропку ў дачыненні да 17 чалавек. Гэта адно з найбуйнейшых затрыманняў праваахоўнікаў у гісторыі Беларусі. У крымінальнай справе фігуруе 4 дзясяткі імёнаў. 5 падсудных выйшлі на волю з залы суда, у дачыненні да 3 з іх спынены крымінальныя справы. Большая частка - 12 чалавек -  былі асуджаны за незаконнае абарачэнне наркотыкаў і прыгавораны да пазбаўлення волі ад 5 да 14 гадоў. 

Алена Крупеніна, старшы пракурор аддзела пракуратуры г. Мінска: "Абвінавачанне запрошвала ад 11 да 18 гадоў. Адзначу, што двое былі апраўданыя, усе абвінавачаныя былі апраўданыя за ўдзел або стварэнне злачыннай арганізацыі".

Прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны на працягу 10 дзён.